1d9c84a9     

Лупсеков Николай - Пераправа (На Белорусском Языке)



Мiкола Лупсякоў
Пераправа
I
Маёр Плешчавеня пацiху пастукаў па бярвеннях прыкладам аўтамата i шэптам
аддаў батальёну загад рыхтавацца да пераправы. Ён першм ўзышоў на плыт, што
быў схаваны ў затоцы яшчэ з учарашняга вечара. За iм рушыў i батальён - па
адным, па два ўзбiралiся на плыт. Пры святле зорак маёр, што стаяў збоку i быў
нечым нездаволены, прапускаючы паўз сябе байцоў, бачыў блiзка пахмурыя,
аброслыя i такiя ж нездаволеныя твары. Гоп-гоп! - нехта сарваўся ў ваду. Гучны
ўсплёск i мiжвольнае "ах!" - ад неспадзяванасцi. У вадзе, побач з плытом,
забоўтала нагамi цёмная здань пехацiнца - выцягнуўшы ўгору рукi, яна трымала
над сабою самае каштоўнае для сябе - зброю. Плешчавеня адразу пазнаў камсорга
Мiкалая Забiлу. I праз тое, што ў вадзе апынуўся камсорг - яго першы памочнiк
у цяжкi час, - Плешчавеню зрабiлася да крыўднага балюча.
- Лажыся! - прахрыпеў маёр i сам адразу расцягнуўся на плыце, а ўслед за
iм i iншыя. Толькi камсорг астаўся нерухома стаяць у вадзе з выцягнутымi ўгору
рукамi, у якiх ён сцiскаў аўтамат.
З шэлестам i як бы з сiпеннем узвiлiся над ракой дзве жоўтыя ракеты,
асвяцiўшы наваколле, i на тым баку затахкаў кулямет. Маёр нават бачыў зялёныя
частыя ўспышкi са ствала i намагаўся як мага дакладней запомнiць тое месца,
дзе яны цяпер вiдаць. Забiла стаяў у вадзе з выцягнутымi рукамi, баючыся
зварухнуцца, нават дыхнуць, i ўбё больш бляднеючы. Пад жоўтым святлом ракет
здавалася, што яго твар з шырока расплюшчанымi вачыма нават зелянее. Ён стаяў
у такiм месцы, дзе зараснiкi чароту расступiлiся, i быў добрай мiшэнню, калi
толькi яго заўважаць. Ракеты патухлi, а кулямёт не сцiхаў, i Забiла адразу
здагадаўся, што пад грукат стрэлаў самы зручны момант выбрацца з вады.
Намацваючы дно, ён падаўся да плыта, а потым пачаў узбiрацца на яго.
Плетчавеня, азiрнуўшыся, задаволена i нават не без гонару хмыкнуў. Нейкi час
ззаду яго чуцён быў шэпт, а потым усё сцiхла. Загрымелi артылерыйскiя залпы.
Маёр Плешчавеня нервова кусаў губы: баявая, вельмi рызыкоўная i вельмi
адказная справа ў самым пачатку пачыналася няўдала, i ўсё з-за аднаго, нават i
не вельмi каб моцнага, усплёску вады.
Стаяла цёплая веснавая ноч - адна з многiх баявых начэй. Але гэта была i
асаблiвая ноч: батальён Плешчавенi першы павiнен быў фарсiраваць раку, выбiць
ворага з заходняга берагу i замацавацца на iм. Батальён - так значылася ў
штабах палка i дывiзii. У сапраўднасцi ж гэта былi рэшткi яго - не больш за
паўсотнi байцоў. Добрая палова iх была з папаўнення, з рэштай Плешчавеня
прайшоў цяжкi баявы шлях ад Курскай дугi. Камсорг Забiла быў прысланы ў
батальён усяго некалькi дзён назад i ўпершыню ўдзельнiчаў у сур'ёзнай справе.
Нарэшце кулямёт сцiх. Аднак Плешчавеня не падаваў голасу, i байцы не
падымалiся. На тым беразе зноў заскакаў сiнi агеньчык i зноў затахкала.
Сцiхла, а потым i яшчэ раз. I яшчэ раз загарэлiся ракеты, але не пад грукат
зброi - у цiшынi.
Рака маўклiва несла свае воды. Яна ў гэтым месцы была нешырокая - усяго
якiх сто пяцьдзесят метраў. Але прыкладна кiламетры праз два адсюль справа -
ведаў Плешчавеня - на беразе асталiся трупы нашых байцоў, што былi
паспрабавалi перабрацца па вадзе днём, з ходу. Гэта адбылося суткi назад, i за
гэтыя суткi гiтлераўцы паспелi добра ўмацавацца, падцягнуць што-нiшто з тылу.
Цяжкiя сталi цяпер гэтыя сто пяцьдзесят метраў.
А ззаду, дзе сцiхлi стрэлы, паляўнiчы i рыбалоўны слых Плешчавенi ўлавiў
знаёмую гамонку начных птушак на паплавах.
Каму i што рабiць на тым беразе - гэ



Назад